silverrebel (silverrebel) wrote,
silverrebel
silverrebel

Гало над Браславам у час каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў



На здымках зафіксавана гало над Браславам ў прамежку з 12:40 да 13:30 (здымкі ў адваротным парадку) пад час каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў. Трымалася яно больш, то знікаючы, то праяўляючыся.

Падыходзячыя аблокі я заўважыў яшчэ ў Іказні. Але неяк з пачаткам цэрымоніі не да атмасферных з'яў было. Калі выдалася хвілінка глянуў на сонца -- гало. Першы здымак зрабіў, з-за камеры віцебскага тэлеаператара. Калі рабіў здымак з лілеямі, то ксёндз (дарэчы карыстаецца Sony Alpha) і дзяўчына, якія стаялі побач зацікавіліся, што я здымаю на небе. Стаў ім паказваць і тлумачыць, як глядзець. Паколькі мы стаялі высока на прыступках пад алтаром, то праз хвіліну ўвесь натоўп задраў галовы. Так што на гало падзівілася некалькі тысяч народу, самыя палымяныя навад здолелі убачыць на небе Матку Боскую. 8)



Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments