silverrebel ([info]silverrebel) wrote,
Previous Entry  Add to memories!  Share  Next Entry

Сёння не сфотаў Патрыярха. Бо мяне, халера, "няма ў спісах"!

Праўда зусім не ўпэўнены, што нейкія спісы былі. Хутчэй наадварот -- упэўнены, што спісаў не было.

БелаПАН тэлефанаваў у Віцебскі аблвыканкам, і там сказалі няма праблем: "Моя сотрудница разговаривала с Людмилой Дмитриевной из идеологического отдела (36-33-32). Та сказала, что в облисполкомовскую машину взять нашего фотожурналиста не смогут, поскольку у него нет аккр-ции при ОИК. Но заверила, что, если он своим ходом доберется до аэропорта и покажет свое удостоврение, никаких проблем не будет."

Але падыйшоў камандзір узвода старэйшы лейтэнант мілцыі Кушнер Віталій Гыгор'евіч з яшчэ адным СМ, папрасіў адыйсці ў бок і паведаміў, што мерапрыемства "охранное, а вас в спісках нет", таму находзіцца ў аэрапорце і тым больш здымаць мне нельга. Да Кушнера пытанняў няма -- яму загадалі, ён выканаў. Цікава, каму я так назаляю з віцебскіх бугроў, што ў адна мая прысутнасць раздражняе?



Як потым даведаўся, "Людмила Дмитриевна из идеологического отдела" была на месцы, але не ўмешвалася...

P.S. З Кушняром мы сустракаліся раней, аказваецца. 8) Тады ён быў толькі прапар:


Дагляд асабістых рэчаў бунтаўцаў у чэрвені 2006 г. у Віцебску.

P.P.S. Кірыла накіроўваўся ў Смленск, але прыляцеў у Віцебску і паехаў у Смленск машынай. Бо смленскі аэрадром...

Loading...
  • Post a new comment

    Error

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…