silverrebel ([info]silverrebel) wrote,
@ 2006-06-19 17:08:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Цяпер я дробны хуліган
Чарговага журналіста звінавацілі ў "дробным хуліганстве"

19.06.2006

18 чэрвеня начальнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Аляксей Шаховіч пастанавіў спагнаць з віцебскага журналіста Сержука Серабро 16 тыс. рублёў штрафу па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 156 КаАП). Карэспандэнт быў сведкам акцыі ўзняцця бел-чырвона-белага сцягу на асвятляльнай вежы ў цэнтры горада і рабіў адтуль фотарэпартаж. Усе фотаздымкі з акцыі і некаторыя папярэднія напрацоўкі фатографа міліцыянты сцерлі.

Як распавёў прэс-службе БАЖ С. Серабро, пад час акцыі да яго падышлі два міліцыянты і спыталіся, што ён тут робіць. Журналіст паказаў пасведчанне пазаштатнага карэспандэнта газеты "Витебский курьер" і адказаў, што выконвае свае прафесійныя абавязкі. Ахоўнікі парадку спачатку пераконвалі яго адысці ўбок "паразмаўляць", але журналіст адмовіўся, сказаўшы, што яму трэба працаваць. Пасля перамоваў з начальствам міліцыянты заявілі, што затрымліваюць яго, пасадзілі ў машыну і павезлі ў РАУС. Там у журналіста апісалі рэчы (у тым ліку і фотаапарат), потым распытвалі, што ён бачыў пад час акцыі, а пасля прад'явілі пратакол, у якім было напісана, што ён перашкаджаў працы аператыўна-следчай групы, пагражаў міліцыі, гучна крычаў і махаў рукамі. С. Серабро напісаў, што не згодны з выстаўленымі яму абвінавачаннямі.
Паводле арт. 156 КаАП, разглядаць гэтую справу мог як суд, гэтак і начальнік РАУС. Паколькі да судовага разбору журналісту давялося б чакаць у следчым ізалятары, журналіст пагадзіўся, каб яго справу разглядала міліцэйскае кіраўніцтва.
Калі рашэнне было прынята і журналіста выпусцілі на волю, высветлілася, што з памяці фотаапарата былі сцертыя ўсе здымкі не толькі з гэтай акцыі, але і з некаторых папярэдніх імпрэзаў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

http://baj.ru/2006/Jun/1906nav2.asp

---
Ад сябе дадам, што, як бачна па сайтах фоткі мне ўсё-такі ўдалося ўратаваць.
Высокія тэхналогіі і бяздротавая сувязь руляць, так бы мовіць.



(Post a new comment)


[info]devochka_aliska
2006-06-19 03:44 pm UTC (link)
Трымайцеся там!
П.С. Слава тэхнічнаму прагрэсу!

(Reply to this)


[info]altavetra
2006-06-19 03:59 pm UTC (link)

м-да.. Беларусочка была не права ;) :))
Трымайся!

(Reply to this)


[info]aliaks
2006-06-19 04:12 pm UTC (link)
дзякуй!

(Reply to this)


[info]dimaidr
2006-06-19 04:19 pm UTC (link)
віншую :)

(Reply to this)

в1таю з новим статусом:))
[info]khazar_princess
2006-06-19 07:18 pm UTC (link)
1 дякуй за те, що ти робиш

(Reply to this)


[info]tvoy_lis
2006-06-19 08:01 pm UTC (link)
ну i куды, выбачайце, кацiцца гэты мiр?..
А на бумазе у нас поуная свабода думкi, слова i справы :(
Шкада, але не супадае с рэчаiснасцю...

(Reply to this)


[info]silverrebel
2006-06-19 08:44 pm UTC (link)
Так, некаторыя коменты заскрыніў. Аўтары -- падумайце навошта.
Хаця на сайце АГП мяне ўжо спалілі па поўнай...

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…